Футбалiст Д3: «Шмат хто былі б рады, калі б цяперашнія дублі Д1 заявіліся б у Д3. Але зараз гэта без шанцаў»
Футбаліст з другой лігі на ўмовах ананімнасці падзяліўся меркаваннем пра Д3.
– Як табе сістэма розыгрышу турніру, калі чэмпіянат падзелены на зоны, калі праходзіць плэй-оф?
-– У прынцыпе, з такімі фарматам я згодны. Па-мойму, аптымальна: клубам не трэба далёка катацца, гэта схаднейшае па грошах. У гэтым плане я цалкам згодны.
– Што думаюць пра сістэму іншыя гульцы?
– Адзін з адным футбалісты гэта не абмяркоўваюць, але, наколькі ведаю, ёсць тыя, хто за такую сістэму, ёсць тыя, хто супраць. Усім у галовы не залезеш, у кожнага сваё меркаванне.
Адзінае, я ведаю, што шмат хто быў бы рады, калі б у чэмпіянаце дублёраў гулялі зусім маладыя хлопцы, умоўна кажучы, прадстаўнікі ДЮСШ, а гульцы цяперашніх дубляў заявіліся б у фарм-клубы ў Д3. Можна было б, умоўна кажучы, стварыць БАТЭ-2, «Іслач-2», «Дынама-Брэст-2» і гэтак далей. І ў іх будуць абкатвацца гульцы, якія здольныя ў будучыні дапамагчы аснове.
– Ці рэальна такое ў цяперашніх эканамічных рэаліях, калі на каманды «вышкі» не заўсёды хапае грошай?
– Вядома, цяпер гэта без шанцаў. Трэба ўтрымліваць хаця б адну каманду, не кажучы ўжо пра дзве, - распавёў ён.