Усе навіны

Веа, Пулішыч, Рэйна, Макенні, Дэст, Ааронсан і яшчэ 20 гульцоў – у заяўцы ЗША на ЧС-2022

10 лістапада 2022, 10:20

Зборная ЗША абвясціла фінальную заяўку на чэмпіянат свету-2022.

Брамнікі: Мэт Тэрнер («Арсенал»), Ітан Харват («Лутон»), Шон Джонсан («Нью-Ёрк»);

Абаронцы: Кэмеран Картэр-Вікерс («Селтык»), Сярджыньё Дэст («Мілан»), Аарон Лонг («Нью-Ёрк Рэд Булс»), Шак Мур («Нэшвіл»), Цім Рым («Фулхэм»), Энтані Робінсан («Фулхэм»), Джозэф Скалі («Барусія» Менхенгладбах), Уокер Цымерман («Нэшвіл»), Дэандрэ Эдлін («Інтэр» Маямі);

Паўабаронцы: Брэндэн Ааронсан («Лідс»), Тайлер Адамс («Лідс»), Келін Акоста («Лос-Анджэлес»), Лука дэ ла Торэ («Сельта»), Уэстан Макенні («Ювентус»), Юнус Муса («Валенсія»), Крысціян Ролдан («Сіэтл»);

Нападаючыя: Крысціян Пулішыч («Чэлсі»), Хесус Ферэйра («Далас»), Джордан Морыс («Сіэтл»), Джаванні Рэйна («Барусія» Дортмунд), Джош Сарджэнт («Норвіч»), Цімаці Вэа («Ліль»), Хаджы Райт («Антальяспор»).

ЗША выступіць у групе В з Англіяй, Іранам і Уэльсам.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com