Усе навіны

«Энергетык-БДУ» і «Іслач» увайшлі ў топ-5 самых маладых клубаў Еўропы

10 лістапада 2022, 16:04
1

Паводле справаздачы футбольнай абсерваторыі CIES за кастрычнік 2022 года «Энергетык-БДУ» і «Іслач» уваходзяць у топ-5 самых маладых клубаў Еўропы.

У «студэнтаў» сярэдні ўзрост каманды 21,43 год і яны займаюць другі радок у топе. У «ваўкоў», якія ідуць пятымі, сярэдні ўзрост – 22,79 года.

Самай маладой камандай названа славацкая «Жыліна» – 21,09 год. Трэці – «Наршэллан» з Даніі (21,78 год), чацвёртым ідзе сербскі «Вождовац» (22,73 года).

Акрамя таго, у топ-50 маладых клубаў увайшлі БАТЭ (22 месца, 23,54 года) і «Мінск» (46 месца, 24,07 года).

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com