Уладальнікі «Ньюкасла» інвеставалі яшчэ 70,4 млн фунтаў у клуб – агульная сума зараз складае больш за 450 млн
«Ньюкасл» паведаміў, што група ўладальнікаў клуба – PIF, PCP Capital Partners і RB Sports & Media – інвеставала яшчэ 70,4 млн фунтаў стэрлінгаў у акцыянерны капітал.
Цяпер агульная сума інвестыцый перавышае 450 млн фунтаў. Клуб правёў мадэрнізацыю трэніровачных памяшканняў, зрабіў рамонт «Сэнт-Джэймс Парка» і наняў шэраг кіраўнікоў вышэйшага звяна для пабудовы камерцыйнай дзейнасці клуба. Таксама ў гэтую суму ўваходзяць інвестыцыі ў трансферы.
«Мы ў пачатку рэалізацыі доўгатэрміновага плана, мэтай якога з'яўляецца стварэнне клуба, здольнага стабільна канкураваць на самым высокім узроўні англійскага і еўрапейскага футбола.
Нам трэба развіваць увесь бізнэс, а таксама каманду. І мы павінны рабіць гэта, выконваючы правілы фінансавага фэйр-плею. Гэтыя дадатковыя інвестыцыі дазваляюць працягваць рэалізацыю бізнес-плана», – сказаў генеральны дырэктар «Ньюкасла» Дарэн Ілз.
«Сарокі» зараз знаходзяцца на 3-й пазіцыі ў АПЛ.