Франшыза «Макдональдс», якая належыць уладальніку «Кайрата» Баранбаеву, у Беларусі пераходзіць пад расійскі брэнд «Вкусно – и точка»
11 лістапада расійскі брэнд «Вкусно – и точка» абвясціў, што пад яго франшызу пераходзіць кампанія «КСБ Вікторыі Рэстараны», якая кіруе сеткай «Макдональдс» у Беларусі.
Сетка «Вкусно – и точка» з'явілася ў Расіі ў 2022-м на месцы мясцовага «Макдональдс», які сышоў з рынку ў адказ на вайну, якую з 24 лютага Расія працягвае ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. У беларускага «Макдональдсу» апошнім часам меліся праблемы з пастаўкамі прадукцыі.
Адзначым, кампанія «КСБ Вікторыі Рэстараны» належыць казахстанскаму бізнэсмэну, уладальніку футбольнага клуба «Кайрат» Кайрату Баранбаеву. З сакавіка 2022-га ён знаходзіцца пад арыштам у Казахстане па падазрэнні ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў у асабліва буйным памеры і легалізацыі злачынных даходаў.
Нагадаем, «Макдональдс» з'яўляўся спонсарам НАК Беларусі і футбольнага мінскага «Дынама».
⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com