Усе навіны

Эдзі Хау прызнаны найлепшым трэнерам месяца ў АПЛ

11 лістапада 2022, 16:37

Ангельская Прэм'ер-ліга абвясціла вынікі галасавання за лепшага трэнера месяца.

Узнагарода па выніках кастрычніка дасталася коўчу «Ньюкасла» Эдзі Хау. Пад яго кіраўніцтвам каманда здабыла 5 перамог, а таксама згуляла ўнічыю з «Манчэстэр Юнайтэд». На дадзены момант клуб знаходзіцца на трэцяй пазіцыі ў табліцы АПЛ.

Нагадаем, што найлепшым футбалістам месяца стаў таксама прадстаўнік «Ньюкасла» – вінгер Мігель Альмірон.