Усе навіны

Радзькоў – галоўны кандыдат на пазіцыю галоўнага трэнера мінскага «Дынама» (Татур)

12 лістапада 2022, 17:41
11

Як паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур, галоўны трэнер «Іслачы» Арцём Радзькоў з'яўляецца галоўным кандыдатам на аналагічную пасаду ў мінскім «Дынама».

Нагадаем, што «воўкі» пад кіраўніцтвам Радзькова завяршылі сезон-2022 на 5-м месцы ў табліцы чэмпіянату Беларусі. А таксама набралі рэкордныя ў гісторыі выступленні ў вышэйшай лізе 54 ачкі.

Нагадаем, што раней была інфармацыя, што пасаду галоўнага трэнера мінскага «Дынама» можа заняць Вадзім Скрыпчанка з «Мінска».

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

Паказаць яшчэ 11