Усе навіны

Другая ліга: «Партызан» абыграў «Вікторыю» і заняў 3 месца, «Жодзіна-Паўднёвае» – пятае, «Стэнлес» стаў 6-м трэці год запар

12 лістапада 2022, 21:00

12 лістапада прайшлі матчы другой лігі Беларусі, у якіх вырашаліся месцы з 3-га па 8-е.

Матч за 3-е месца

Партызан Салігорск – Вікторыя Мар'іна горка – 3:2

Галы: 1:0 – 25 Куцэнка, 1:1 – 41 Міхальчук, 2:1 – 53 Куцэнка, 3:1 – Валетка, 3:2 – 72 Макараў

Матч за 5-е месца

Жодзіна-Паўднёвае – Стэнлес – 3:0

Галы: 1:0 – 63 Манаенкаў, 2:0 – 65 Сацукевіч, 3:0 – 71 Цурко

Матч за 7-е месца

Свіслач – Нёман-Белкард Гродна – 1:3

Галы: 1:0 – 73 Літвін, 1:1 – 77 Стаскевіч, 1:2 – 83 Стаскевіч , 1:3 – 90 Гурэнка