Яўген Молчан: «Сёння на полі гуляла адна каманда. Для «Дняпра» гэта пэўны ўрок. «Славія» нам паказала ўзровень, да якога трэба імкнуцца»
В.а. галоўнага трэнера «Дняпра» Яўген Молчан пракаментаваў разгромнае паражэнне каманды ад «Славіі» (0:5) у апошнім туры вышэйшай лігі-2022.
– Каментаваць асабліва і няма чаго. «Славія» сёння заслужана перамагла. Зразумела, што ўжо канец сезона, і, магчыма, недзе не было належнага настрою. Сёння на полі гуляла адна каманда. Для нас гэта пэўны ўрок. Нам паказалі ўзровень, да якога трэба імкнуцца. Хацеў бы падзякаваць за падтрымку нашым заўзятарам, якія перажывалі за нас. Я думаю, калі-небудзь і на нашай вуліцы будзе сьвята.
– Магілёў – горад з сур'ёзнымі традыцыямі, добрай базай. Ці не крыўдна, што «Дняпро» зноў не ў элітным дывізіёне? Ці варта чакаць каманду ў Вышэйшай лізе праз год?
– Так, на дадзены момант ёсць такі вынік. Аднак былі абставіны, якія ад нас не залежалі першапачаткова. Можна было спадзявацца на цуд. Але тое, што павінна было адбыцца, тое і здарылася. Школа наша працуе, сваіх выхаванцаў дастаткова гуляе па ўсёй краіне. «Дняпро» абавязкова павінен быць у эліце нашага футбола, бо Магілёў – футбольны горад, у нас заўзятары любяць футбол, перажываюць за каманду, і ў любыя часы яны з намі. Я спадзяюся, што ўсё будзе добра. Нам трэба плённа працаваць.-
– Што вы можаце сказаць аб суперніку і футбольнай атмасферы ў Мазыры?
– Мазыр – гэта футбольны горад, гэта нават не абмяркоўваецца. Тут асаблівая атмасфера, утульны стадыён, які мне падабаецца. Цяпер відаць работа новага трэнерскага штаба, тут сабраны якасныя футбалісты, бачны малюнак гульні. Прыемна гуляць з такімі камандамі, яны самі гуляюць і іншым дазваляюць гэта рабіць. Я жадаю «Славіі» поспеху, думаю, у іх усё атрымаецца, – сказаў Молчан.
⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com