Усе навіны

Гвардыёла і кіраўніцтва «Ман Сіці» не будуць перашкаджаць Бернарду, калі ён і далей будзе хацець сысці

14 лістапада 2022, 11:49

«Манчэстэр Сіці» запланаваў сустрэчу з агентамі паўабаронцы Бернарду Сілвы, паведамляе Габрыэл Санс.

Клуб хоча зразумець намеры 28-гадовага футбаліста на наступны год.

Галоўны трэнер Пеп Гвардыёла і кіраўніцтва жадаюць пакінуць гульца, але не будуць перашкаджаць яму, калі ён і далей будзе хацець перайсці ў клуб Ла Лігі.

Нагадаем, гульцом актыўна цікавіцца «Барселона», якая летам спрабавала набыць партугальца.

Цяперашні кантракт паўабаронцы дзейнічае да чэрвеня 2025 года. Паведамлялася, што «Манчэстэр Сіці» рыхтуе прапанову аб падаўжэнні пагаднення.

У гэтым сезоне на рахунку Сілвы 2 галы і 5 дзейсных перадач у 22 матчах.