Крыштыяну Раналду: «Трэнер і яшчэ 2-3 чалавекі ў «МЮ» спрабавалі прымусіць мяне сысці»
Sky Sports апублікаваў яшчэ адну частку паўтарагадзіннага інтэрв'ю форварда «Манчэстэр Юнайтэд» Крыштыяну Раналду ў шоу Пірса Моргана Uncensored, якое выйдзе на тэлеканале TalkTV у дзвюх частках – 16 і 17 лістапада ў 18.00.
37-гадовы партугалец адказаў на пытанне, ці спрабавалі кіраўнікі «Юнайтэд» прымусіць яго сысці з клуба.
«Так. Не толькі трэнер, але яшчэ два-тры чалавекі ў клубе. Я адчуў сябе адданым.
Некаторыя людзі не хацелі, каб я быў тут, ня толькі сёлета, але і летась».
Таксама футбаліст заявіў, што ў «Манчэстэр Юнайтэд» недастатковае развіццё інфраструктуры.
«Нічога не мяняецца. Не толькі джакузі, басейн, нават трэнажорная зала. Нават некаторыя тэхналагічныя моманты, кухня, кухары – якіх я шаную, гэта мілыя людзі. Усё гэта спынілася ў часе, што мяне вельмі здзівіла.
Я думаў, што ўбачу розныя рэчы, тэхналогіі, інфраструктуру. На жаль, мы бачым многія рэчы, якія я прывык бачыць, калі мне было 21, 22, 23 гады. Гэта мяне вельмі здзівіла», – сказаў Раналду.