Усе навіны

Слуцкі пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Рубіна», дзе гуляюць Лісаковіч і Мартыновіч

15 лістапада 2022, 12:29

Як паведамляе прэс-служба «Рубіна», дзе гуляюць беларускія футбалісты Віталь Лісаковіч і Аляксандр Мартыновіч, галоўны трэнер каманды Леанід Слуцкі пакінуў сваю пасаду.

51-гадовы спецыяліст вырашыў пакінуць клуб па ўласным жаданні.

«Футбольны клуб «Рубін» выказвае вялікую ўдзячнасць Леаніду Віктаравічу і дзякуе за неацэнны ўклад у развіццё клуба.

Дзякуй за ўсё, Леанід Віктаравіч!» - гаворыцца ў паведамленні казанцаў.

«Рубін» займае 4-е месца ў Першай лізе Расіі, набраўшы 31 ачко ў 18 матчах.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com