Усе навіны

Генадзь Туміловіч: «Я не буду маўчаць – і кропка. Цяперашняй сістэме, дзе трэба толькі ківаць, такія людзі не падыходзяць»

15 лістапада 2022, 12:55

Экс-варатар минскага «Дынама» і зборнай Генадзь Туміловіч у інтэрв'ю блогу «Люди» распавёў, што не змог бы прыжыцца ў цяперашняй сістэме кіравання беларускім футболам.

– Можа, футбол павінен быць аматарскім, калі вынікаў на міжнароднай арэне ўсё роўна няма?

– Не трэба скочвацца ў крайнасці. Проста, паўтаруся, спортам, футболам павінны кіраваць людзі, якія выйшлі менавіта з гэтай галіны. Будуць профільныя міністры ў краіне – можа, нешта і памяняецца.

– Вы хацелі б паўдзельнічаць у працы на карысць беларускага футбола?

– Ведаеце, пра гэта ўжо столькі гаварылася ... Кіраўнікі разумеюць, што са мной будзе складана. Я не буду маўчаць – і кропка. Цяперашняй сістэме, дзе трэба толькі ківаць, такія людзі не падыходзяць, – сказаў Туміловіч.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com