Усе навіны

Міліч пра сыход з БАТЭ: «У матчы з «Арсеналам» было складана. У памяці было тое, што гэта мая апошняя гульня»

15 лістапада 2022, 18:29

Сербскі нападаючы БАТЭ Немання Міліч расказаў, што пакіне каманду пасля заканчэння сезона.

Кантракт футбаліста заканчваецца 31 снежня.

– Вельмі шчаслівы, таму што гуляў тут 4 гады. Мне вельмі цяжка нешта зараз казаць. У апошнім матчы з «Арсеналам» таксама было складана гуляць. У памяці было тое, што гэта мая апошняя гульня. Але гэта жыццё. Што зрабіць.

Спадзяюся, БАТЭ ўсё ж такі будзе там, дзе яму і месца, – сказаў Міліч.

У сезоне-2022 Міліч правёў 27 матчаў, у якіх забіў 6 мячоў і аддаў 4 галявыя перадачы.