Усе навіны

Склад зборнай Англіі – самы дарагі на ЧС-2022 (CIES)

16 лістапада 2022, 16:55

Міжнародны цэнтр спартыўных даследаванняў (CIES) ацаніў кошт складаў нацыянальных зборных, якія згуляюць на Чэмпіянаце свету-2022 у Катары.

Самы дарагі склад зборнай Англіі – 1,499 мільярда еўра.

У топ – 3 таксама ўвайшлі нацыянальныя каманды Бразіліі і Францыі - 1,455 і 1,337 мільярда еўра адпаведна.

Агульны трансферны кошт 831 гульца ЧС-2022 складае 15 мільярдаў еўра.

Самы дарагі гулец турніру – Джуд Беллингем (Англія) з дортмундскай «Барусіі».

Увесь спіс тут.