Усе навіны

Руслан Лісаковіч: «Хачу паспрабаваць сябе ў іншым чэмпіянаце»

16 лістапада 2022, 17:10

Паўабаронца «Іслачы» і зборнай Беларусі Руслан Лісаковіч падзяліўся планамі на будучыню, а таксама распавёў пра досвед працы з Арцёмам Радзьковым.

«Я б хацеў паспрабаваць сілы ў іншым чэмпіянаце, бо для мяне гэта выклік і, несумненна, рост», – сказаў Лісаковіч.

Таксама 20-гадовы футбаліст назваў топавы чэмпіянат, у якім хацеў бы апынуцца.

«Адзначу толькі адзін чэмпіянат – Ла Ліга. Мяне падкупляе стыль гульні іспанцаў, настрой на стварэнне і кантроль мяча, усё ідзе праз пас. Дарэчы, у іспанскіх каманд найбольшая колькасць трафеяў», – адзначыў футбаліст.

Яшчэ, Лісаковіч падзяліўся досведам працы пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера «Іслачы» Арцёма Радзькова, які прывёў «ваўкоў» да 5-га месца паводле вынікаў вышэйшай лігі-2022.

«Арцём Аляксандравіч змог раскрыць мяне так, як не змог бы ні адзін трэнер у чэмпіянаце Беларусі. Ён даў мне многае, пачынаючы з выдатнай фізічнай базы і заканчваючы верай у свае сілы. Я ўдзячны яму за давер. Арцём Радзькоў – добры чалавек і класны спецыяліст. Ён дакладна ведае, што робіць», – лічыць хаўбек.