Усе навіны

Джані Інфантына: «У Катары будуць рады ўсім, незалежна ад сэксуальнай арыентацыі ці рэлігіі»

19 лістапада 2022, 19:38

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына сказаў, што на ЧС-2022 будуць рады ўсім заўзятарам, у тым ліку прадстаўнікам ЛГБТ.

«Яны (аргкамітэт турніру) пацвердзілі, і я магу пацвердзіць, што тут будуць рады ўсім. Калі нейкі дзіўны чалавек тут ці дзе яшчэ гаворыць адваротнае, то гэта не меркаванне краіны і дакладна не меркаванне ФІФА. Гэта дакладнае патрабаванне ФІФА, што запрашаюцца ўсе.

Сардэчнае запрашэнне кожнаму, хто прыязджае ў Катар, незалежна ад рэлігіі, расы, сэксуальнай арыентацыі, перакананняў, якія ён ці яна мае, – сардэчна запрашаем кожнаму. Гэта было нашае патрабаванне, і дзяржава Катар прытрымліваецца гэтага патрабавання.

Вы скажаце мне: «Так, але ёсць заканадаўства, якое забараняе гэта, і вы павінны сядзець у турме за гэта». Так, гэтыя законы існуюць. Яны ёсць у многіх краінах свету. Гэтыя законы існавалі ў Швейцарыі, калі яны арганізоўвалі чэмпіянат свету па футболе ў 1954 годзе. Як і ў тым, што тычыцца працоўных, працэсы ідуць», – сказаў Інфантына.

ЧС-2022 стартуе 20 лістапада матчам Катар – Эквадор.