Усе навіны

Бензема прапусціць матч з Аўстраліяй з-за траўмы (L’Equipe)

19 лістапада 2022, 22:20

Форвард зборнай Францыі Карым Бензема прапусціць як мінімум першы матч на ЧС-2022 супраць Аўстраліі, паведамляе L’Equipe.

Раней стала вядома, што футбаліст пакінуў трэніроўку праз траўму. Па дадзеных RMC Sport, пад пагрозай удзел гульца ў чэмпіянаце свету. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

На ЧС-2022 Францыя згуляе ў групе D з камандамі Аўстраліі, Даніі і Туніса. Матч Францыя – Аўстралія адбудзецца 22 лістапада. Пачатак а 21.00.