Аляксандр Кныровіч: «На ЧС буду шчыра заўзець за палякаў. Заўсёды выбіраў у першую чаргу Беларусь, а ў другую – славянскія краіны побач»
Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч распавёў за каго будзе хварэць на маючым адбыцца чэмпіянаце свету па футболе.
– Спрагназуеце пераможца, прызёраў?
– Не настолькі сачу за футболам, каб даваць разумную ацэнку. Ёсць сур'ёзныя людзі, якія могуць аб'ектыўна ацаніць узровень гульцоў і зрабіць высновы. Я ж разважаю чыста эмацыйна. Мне падабаюцца, напрыклад, бельгійцы. Будзе цікава за імі паназіраць. Яны прыгажуны – ў добрым сэнсе слова :). Перажываю за ангельцаў. Там класныя хлопцы, якія чамусьці нічога не выйграюць. З вялікай сімпатыяй стаўлюся да Харватыі. Таксама хацелася б убачыць каманду-адкрыццё, як, напрыклад, Ісландыя на чэмпіянаце Еўропы-2016.
– А будзеце заўзець за?..
– Буду шчыра заўзець за палякаў. Я заўсёды выбіраў у першую чаргу Беларусь, а ў другую – славянскія краіны, якія знаходзяцца побач. Напрыклад, Украіна, Польшча, Чэхія і Харватыя ў тым ліку. Цяпер буду, знаходзячыся ў Польшчы, заўзець за Левандоўскага і каманду, – сказаў Кныровіч.