Усе навіны

Члены сем'яў гульцоў зборнай Францыі адправяцца ў Катар за свой кошт

20 лістапада 2022, 15:08

Члены сем'яў футбалістаў зборнай Францыі змогуць адправіцца на ЧС-2022 толькі за свой кошт, паведамляе L'Equipe.

У час ЧС-2018 Федэрацыя футбола Францыі аплачвала паездку на турнір у Расіі сваякам гульцоў, пачынаючы з 3-га тура групавога турніру і да завяршэння чэмпіянату свету. Яны прыляталі прыватным самалётам з Парыжа. Жонкі і дзяўчыны гульцоў мелі магчымасць бавіць з імі час на працягу турніру.

З-за пандэміі каранавіруса ад гэтай практыкі адмовіліся ў 2021 годзе. У гэтым годзе было прынята такое ж рашэнне. Федэрацыя аргументавала гэта эканоміяй сродкаў.

Больш дэталяў пра ЧС-2022 можна паглядзець па спасылках:

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com