Уладальнік «Макслайна» Іваненка пра выхад у вышэйшую лігу: «Быў далёка – сустракаўся з патэнцыйнымі інвестарамі. Вялікі дзякуй уладам Рагачова»
Уладальнік «Макслайна» Андрэй Іваненка пракаментаваў перамогу каманды над «Арсеналам» (3:1) у другім стыкавым матчы і выхад у вышэйшую лігу чэмпіяната Беларусі па выніках двух матчаў.
– Вельмі складана каментаваць, знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад каманды. Вельмі складана глядзець гульню, калі не дыхаеш матчам ужывую. Цяпер я знаходжуся на сустрэчы з патэнцыйнымі інвестарамі, мы разам глядзелі гульню і ўсе вельмі-вельмі радыя.
Я ўдзячны кожнаму футбалісту, трэнеру, работніку клуба, кожнаму работніку стадыёна, кожнаму валанцёру, які прыйшоў і дапамог нам падрыхтавацца да свята!
Дзякуй вялікі гарадскім уладам [Рагачова], якія таксама прыклалі нямала намаганняў для гэтага поспеху!
Дзякуй кожнаму заўзятару на стадыёне, у экрана тэлевізара, кожнаму хлапчуку і дзяўчынцы з рагачоўскай СДЮШАР, якія за апошнія два гады заразіліся футболам разам з намі! Мы ўвесь год складалі мары, зараз трэба добра адсвяткаваць наш поспех!
І пасля гэтага прыступаць да працэдуры ліцэнзавання «Вышэйшая ліга 2023». Будзем працягваць рабіць футбол на пазітыве і на пастаянным руху! – прыводзіць словы Іваненкі прэс-служба рагачоўскага клуба.
⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com