Усе навіны

Крыштыяну Раналду пра фота з Месі: «Хацеў бы быць тым, хто зробіць яму «шах і мат»

21 лістапада 2022, 15:48

Капітан зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду пракаментаваў сумеснае фота з Ліянелем Месі за шахматнай дошкай для рэкламы дома моды Louis Vuitton.

«Гэта будзе мой пяты чэмпіянат свету. Я засяроджаны і вельмі аптымістычны, што ўсё пойдзе добра.

Шах і мат мы робім і ў жыцці, а не толькі ў шахматах. Мне гэта часта ўдавалася.

Не ведаю, як прама адказаць на пытанні, але я хацеў бы быць тым, хто зробіць Месі шах і мат. Гэта было б добра. Гэта ўжо адбылося ў шахматнай гульні, добра б паўтарыць у футболе (смяецца – заўв.)», – адзначыў Раналду.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com