Гульцы зборных Англіі, Германіі, Бельгіі, Даніі, Валіі і Швейцарыі не будуць насіць павязкі One Love з-за рызыкі атрымання санкцый ад ФІФА
Федэрацыі футбола Англіі, Германіі, Бельгіі, Даніі, Валіі і Швейцарыі ў сумеснай заяве паведамілі, што гульцы іх каманд не будуць насіць капітанскую павязку з надпісам One Love на матчах ЧС-2022 з-за рызыкі атрымання санкцый ад ФІФА.
«ФІФА вельмі ясна заявіла, што будзе накладаць спартовыя санкцыі, калі нашыя капітаны будуць насіць такія павязкі на гульнявым полі.
Мы былі гатовы плаціць штрафы, якія звычайна прадугледжаны парушэннем правілаў экіпіроўкі, аднак мы не можам паставіць нашых гульцоў у сітуацыю, калі яны могуць атрымаць жоўтую картку або будуць вымушаны пакінуць поле.
Мы вельмі расчараваны рашэннем, якое, на нашу думку, беспрэцэдэнтна. У верасні мы напісалі ліст ФІФА, паведаміўшы іх аб нашым жаданні насіць гэтую павязку, але не атрымалі адказу.
Гульцы расчараваныя, але будуць аказваць сваю падтрымку іншымі спосабамі», – гаворыцца ў заяве.