Прэзідэнт «ПСЖ»: «За клуб прапаноўвалі больш за 4 млрд еўра. Не збіраемся цалкам прадаваць, але маленькі працэнт – чаму не?»
Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелайфі распавёў, што адкрыты для продажу невялікай долі клуба.
«Прапанавалі больш за 4 млрд еўра. Мы не збіраемся цалкам прадаваць клуб, але маленькі працэнт – чаму б і не? Думаем над рознымі прапановамі.
Іншыя клубы і людзі заўсёды кажуць пра «ПСЖ» і думаюць, што ў нас ёсць толькі грошы і мы трацім іх – гэта няпраўда. Калі ў вас ёсць кампанія, вам трэба ўліць грошы. Гэта датычыцца бізнесу і футбола. Мы купілі клуб за 70 мільёнаў еўра. Цяпер ён каштуе больш за 4 мільярды еўра.
У нас ёсць розныя прапановы. Так, гэта фантастычны бізнес. Ці добры мы робім праект? Веру, што так.
У футболе вы прымаеце рашэнне. Вы можаце прымаць няправільныя рашэнні. Мы таксама сумленныя перад сабой, робім усё магчымае. Мы прывялі клуб з таго месца, дзе мы былі, да таго, дзе мы сёння. Думаю, мы павінны ганарыцца гэтым», – сказаў Аль-Хелайфі.