Усе навіны

«Хімкi» Волкава вылецелі з Кубка Расіі. У клуба адна перамога ў 14 апошнiх матчах

22 лістапада 2022, 23:25

«Хімкі», за якія выступае беларускі абаронца Захар Волкаў, перамаглі толькі ў адным матчы з апошніх чатырнаццаці.

22 лістапада каманда Спартака Гогніева саступіла «Пары НН» (1:1, 1:3 па пенальці) і заняла апошняе месца ў групе A шляху РПЛ у Кубку Расіі.

«Хімкі» пазбавіліся шанцаў на выхад у плэй-оф.

У 14 гульнях пры Гогніеве каманда Волкава перамагла ў адным матчы з «Арэнбургам» (2:0). Таксама было 10 паражэнняў з улікам сённяшняй гульнi.