Усе навіны

Мікалай Вайцюхоўскі: «Верагоднасць таго, што нехта застанецца ў «Віцебску» з асноўнага складу, малая»

23 лістапада 2022, 00:53

Дырэктар «Віцебску» Мікалай Вайцюхоўскі распавёў, як адаб'ецца на каманду вылет у Д2.

– Гэта адаб'ецца на фінансаванні каманды. Плюс на гульцах. Па заканчэнні сезона я прапанаваў футбалістам падоўжыць кантракты. Пакуль ніхто станоўча не адказаў. Верагоднасць таго, што нехта застанецца з асноўнага складу, малая, – лічыць Вайцюхоўскі.