Усе навіны

Акцыі «МЮ» выраслі на 17% пасля інфармацыі аб магчымым продажы клуба

23 лістапада 2022, 08:55

Цана на акцыі «Манчэстэр Юнайтэд» вырасла на 17, 15%.

Такі скачок адбыўся пасля абнародавання інфармацыі, што Глейзеры могуць прадаць клуб.

У выніку гэтага рынкавая капіталізацыя «Юнайтэд» вырасла амаль на 400 мільёнаў даляраў (раней яна складала прыкладна 2,15 мільярда даляраў).