Усе навіны

Германія прайграла 3 з 4 апошніх матчаў групавой стадыі ЧС. Столькі ж было ў 8 папярэдніх турнірах

23 лістапада 2022, 18:46
1

Германія прайграла свой трэці з апошніх чатырох матчаў групавога этапу чэмпіянатаў свету.

Сёння зборная саступіла Японіі (1:2) у рамках ЧС-2022, а чатыры гады таму былі паражэнні ад Мексікі (0:1) і Паўднёвай Карэі (0: 2).

Столькі ж прайграных сустрэч на групавой стадыі ў немцаў было за восем папярэдніх чэмпіянатаў з 1986 па 2014 год.

Упершыню з 1978 Германія саступіла ў матчы ЧС, у якім вяла ў ліку на момант старта другога тайма.