Усе навіны

Скрыпчанка пасля прыходу ў мінскае «Дынама»: «Наша задача – атрымаць як мага больш перамог, сумесна рухацца да мэт»

23 лістапада 2022, 23:36
2

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падчас прадстаўлення калектыву абазначыў мэты.

Спіч спецыяліста апублікавала прэс-служба каманды.

23 лістапада экс-трэнер «Мінска» ўзначаліў «Дынама» якое па выніках сезона заняла чацвёртае месца.

– Адчуваю натхненне ад таго, што я цяпер разам з вялікім клубам - «Дынама». [Рады] пачаць гэты шлях наш сумесны. Хочацца, каб мы апраўдалі чаканні нашых заўзятараў.

Зараз не будзем рабіць гучныя заявы, але ў любым выпадку: прыгожая гульня, прыгожы футбол, заўзятара ніколі не падманеш. Ён усё адчувае. Калі ёсць відовішчная гульня, калі няма абыякавых на футбольным полі, – нават, бывае, пры паразах ніхто не асмеліцца кінуць камень у агарод каманды.

Наша задача – атрымаць як мага больш перамог, сумесна рухацца да мэт, каб дасягаць чагосьці значнага ў нашым жыцці. У тым, што мiнскае «Дынама» – вялікі клуб, ніхто не сумняваецца. Гэтаму трэба адпавядаць, – упэўнены Скрыпчанка.