Усе навіны

Уладзімір Навіцкі: «Мова – гэта далікатная тэма. Але хто будзе спрачацца з тым, што беларуская мова не можа загінуць і павінна жыць?»

24 лістапада 2022, 11:33

Каментатар Уладзімір Навіцкі падзяліўся меркаваннем аб тым, што рэпартажы важна весці як на рускай, так і на беларускай мове.

– (Гаворыць па-беларуску) Некаторыя мае знаёмыя, калі б пачулі беларускую мову, то яны б не зразумелі і паловы таго, пра што б мы казалі. І ў гэтым пытанне: (пераходзіць на рускую мову) калі на рускай мове гаворыш, то людзям усё зразумела, а (пераходзіць на беларускую мову) вось на беларускай мове нешта могуць не зразумець. (Пераходзіць на рускую мову) У нашым пуле каментатараў ёсць калегі, якія заўсёды па-беларуску каментуюць. І ёсць некаторыя рэчы, якія з'яўляюцца нейкімі правіламі мовы, напрыклад, у нас раней быў футбольны клуб «Спутник» з Рэчыцы. Як на беларускай мове ў рэпартажы вы яе назавеце?

– «Спадарожнік».

– Чаму «Спадарожнік»?

– (Пераходзіць на беларускую мову) Я не буду нават спрабаваць вам адказваць, таму што гэта вельмі доўгая размова.

– Проста давайце тады каментаваць матч «Аб'яднанага Манчэстара» і «Гарадскага Манчэстара». Чаму вось «Спутник» перакладаецца як «Спадарожнік», а «Манчэстар Юнайтэд» – не, напрыклад.

– (Пераходзіць на беларускую мову) Пытанне ў тым, які сэнс укладаўся ў слова «спутник», калі гэтая назва давалася той ці іншай камандзе. (Пераходзіць на рускую мову) Тое, што вы кажаце… Мова – вельмі далікатная тэма. Гэта ўсё цудоўна разумеюць. Мова не можа насаджацца пад ціскам. Тут перагібаў быць таксама не павінна.

У тыя часы, калі я шмат сезонаў каментаваў па-беларуску, я прыязджаў на футбол, дапусцім, у Гомель, у Гродна, і дастаткова вялікая колькасць заўзятараў падыходзяць і пытаюцца: «Таварыш-спадар Навіцкі, якую мову вы чуеце на пошце, у краме , у метро, тралейбусе?» Я сапраўды адказваю, што руская. Яны мне кажуць: «Калі вы ведзяце па-руску, то нам лягчэй разумець, прасцей вас слухаць. Паверце, мы размаўлялі са знаёмымі і сябрамі, і ледзь не 8 з 10 чалавек, калі чуюць, што рэпартаж ідзе на беларускай мове, то яны выключаюць гук».

Яшчэ раз, гэта далікатная тэма. Тут ёсць пра што думаць, але з тым, што (пераходзіць на беларускую мову) беларуская мова не можа загінуць і павінна жыць, хто будзе спрачацца?

(Пераходзіць на рускую мову) З вялікай павагай да рускай мовы. Я да 27 год ні слова па-беларуску не мог сказаць. Але зноў-такі, адштурхваемся ня толькі ад таго пасылу, што [беларуская] мова нашых продкаў, яна яшчэ і дзяржаўная мова нашай краіны. Гэта таксама вельмі важны момант, які мы не можам не ўлічваць.

– У нейкай меры каментатары яшчэ ж і нясуць асвету нейкую. Мне падаецца, што гэта папулярызацыя беларускай мовы. Памятаю, што мы на пачатку сезона размаўлялі з Паўлам Баранавым і задалі яму пытанне, на якім лепш весці: на беларускай ці рускай? І ён сказаў: (пераходзіць на беларускую мову) «Спрабуйце. Чаму не? Вы будзеце 100% памыляцца, але ад эфіру да эфіру будзе лепей».

– (Гаварыць па-беларуску) Цалкам слушны падыход. Няма чаго баяцца. Няхай там нейкі час будзе атрымлівацца праславутая трасянка, але саму спробу размаўляць па-беларуску я заўсёды вітаў, вітаю і буду вітаць. Пры ўсёй павазе да рускай мовы, – сказаў Навіцкі.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com