Усе навіны

Мануэль Ноер: «Яны могуць забраць нашу павязку, але як бы ФІФА гэтага ні хацела, нас ніколі не прымусяць замаўчаць»

24 лістапада 2022, 15:04
1

Галкіпер зборнай Германіі Мануэль Ноер пракаментаваў каманднае фота перад матчам ЧС-2022 супраць Японіі (1:2), на якім гульцы прыкрылі раты рукой у знак пратэсту супраць рашэння ФІФА забараніць гуляць з капітанскімі павязкамі One Love.

«Я не хацеў аслабляць каманду дыскваліфікацыямі, здыманнем ачкоў ці жоўтымі карткамі.

Таму, калі першыя зборныя пачалі насіць афіцыйную павязку ФІФА, стала зразумела, што мы падтрымаем іх.

Той факт, што гэтае рашэнне было прынята ў апошнюю хвіліну, стаў для нас непрыемным сюрпрызам.

Гэта закранула не толькі нас, але і ўсе іншыя краіны, якія жадаюць прыняць удзел. Выбар моманту для забароны быў жахлівы для мяне.

Мы абмяркоўвалі (каманднае фота – заўв.), і ўсё пагадзіліся, мы ўсе хацелі нешта зрабіць.

Мы сказалі, што яны могуць забраць нашу павязку, але як бы ФІФА гэтага ні хацела, яны ніколі не прымусяць нас замаўчаць.

Мы адстойваем нашыя каштоўнасці і правы чалавека. Мы хацелі паказаць гэта», – сказаў Ноер.