Усе навіны

Павал Сядзько: «З «Гомелем» заканчваецца кантракт. У прыярытэце з'ездзіць за мяжу»

24 лістапада 2022, 18:03
5

Паўабаронца ФК «Гомель» Павел Сядзько распавёў пра сваю будучыню.

– 30 лістапада заканчваецца кантракт з «Гомелем». Я буду вольным агентам. Буду выбіраць, дзе будуць найлепшыя ўмовы, дзе найлепшая каманда.

«Гомель» рабіў прапанову, мы размаўлялі. Адказаў, што буду думаць.

У прыярытэце з'ездзіць за мяжу, – сказаў Сядзько.

У мінулым сезоне Сядзько правёў 17 матчаў, забіў 4 мячы і аддаў 2 дзейсныя перадачы.