Усе навіны

Трэнер Катара: «Упэўнены, пасля ЧС катарцы працягнуць працаваць над паляпшэннем узроўню футбола»

24 лістапада 2022, 19:49

Галоўны трэнер зборнай Катара Фелікс Санчэс Бас падзяліўся чаканнямі ад матчу супраць Сенегала на ЧС-2022. «Звычайна кажуць, што на памылках вучацца. Мы спадзяваемся, што вызваліліся ад усяго гэтага напружання, якое было ў першы дзень. Стараемся гуляць на самым высокім узроўні і паказваем, што можам зрабіць значна больш, чым бачылі на днях раней, незалежна ад выніку. Мы маленькая краіна з вельмі маленькім насельніцтвам. Я не ведаю, ці ёсць іншая такая краіна, якая б арганізоўвала Чэмпіянат свету, як Катар. Перакананы, што пасля ЧС Катар працягне працаваць, каб узровень яго футбола працягваў паляпшацца ў тых магчымасцях і межах, якія ў нас ёсць», - сказаў Бас. Матч адбудзецца 25 лістапада.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com