Усе навіны

Павел Сядзько: «Незадаволены вынікамі «Гомелю». Сваімі дзеяннямі на полі таксама»

24 лістапада 2022, 20:31

Беларускі паўабаронца «Гомеля» Павел Сядзько падзяліўся меркаваннем пра сезон-2022.

«Гомель» фінішаваў у чэмпіянаце Беларусі 7-м.

– Я незадаволены вынікам каманды. Маглі крыху вышэй падняцца ў турнірнай табліцы. Калі браць свае дзеянні на футбольным полі, таксама, канешне, незадаволены. Заўсёды хочацца нечага большага.

– Кажуць, Кандрацьеў табе раіў перайсці ў «Гомель».

– Сам здзівіўся, калі ўбачыў такое ў СМІ. Мы размаўлялі з ім, так. Ён сказаў так: калі не буду гуляць за клуб, то ніхто не выкліча ў зборную. Я і сам так ведаў. Потым прыняў рашэнне перайсці ў «Гомель», каб гуляць, – адзначыў Сядзько.

У мінулым сезоне Сядзько правёў 17 матчаў, забіў 4 мячы і аддаў 2 дзейсныя перадачы.