Усе навіны

Эдуард Малафееў на ўшаноўванні «Дынама-82»: «У нас яна была - радасць. Мы яе ўспамінаем, нам яна будзе падаўжаць жыццё»

24 лістапада 2022, 20:55
1

Легендарны беларускі спецыяліст Эдуард Малафееў на ўрачыстым ушаноўванні мінскага «Дынама-82», выступіў з прамовай.

Мінскае «Дынама» сорак гадоў таму выйграла чэмпіянат СССР.

– Радасці ў гэтым жыцці не так і шмат. Яе ж макулінка, у далоньку, мусіць, увойдзе, разумееце, у чым справа! Каб у гэтай далоньцы была радасць, мы для гэтага і сабраліся. У нас яна была – радасць.

Мы яе згадваем, нам яна будзе працягваць жыццё, моладзі яна будзе казаць, што трэба імкнуцца да найвышэйшых дасягненняў.

Вам трэба, мае дарагія, добрасумленна працаваць. Калі вы вучыцеся ў школе, трэба абавязкова, не баючыся стомленасці, караскацца. Калі мы ўсё такім чынам будзем рабіць, дык як жа будзе дрэнна? Вядома, будзе цудоўна ў нашай краіне! Вядома, жыццё будзе паляпшацца сямімільнымі крокамі, - лічыць Малафееў.