Усе навіны

Раналду можа перайсці ў «Аль-Хілаль»

24 лістапада 2022, 22:16
2

«Аль-Хілаль» з чэмпіянату Саўдаўскай Аравіі зацікаўлены ў падпісанні былога форварда «Манчэстэр Юнайтэд» Крыштыяну Раналду, паведамляе Sky Sports.

Каманда з чацвёртага месца турнірнай табліцы разглядае магчымасць падпісання 37-гадовага партугальца.

Футбаліст знаходзіцца ў статусе вольнага агента пасля датэрміновага разрыву кантракту з «Юнайтэд».

«МЮ» атрымліваў прапанову па Раналду ад клуба з Саўдаўскай Аравіі яшчэ летам і быў гатовы прыняць яго, але здзелка сарвалася. Раналду ў інтэрв'ю Talk TV казаў, што адхіліў здзелку, па якой атрымаў бы каля 305 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.