Усе навіны

Тытэ: «Неймар працягне выступаць на ЧС»

25 лістапада 2022, 09:45

Галоўны трэнер зборнай Бразіліі Тытэ даў каментар наконт пашкоджання Неймара, якое той атрымаў у матчы 1-га тура ЧС-2022 супраць Сербіі (2:0).

«Не хвалюйцеся, Нэймар будзе гуляць на Кубку свету. Ён працягне выступаць, можаце быць упэўненыя», – сказаў Тытэ.

Нагадаем, што бразілец атрымаў пашкоджанне шчыкалаткі.