Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Тыя, хто гуляе ў першай-другой лігах, палова вышэйшай павінны зарабляць па-за футболам»

25 лістапада 2022, 14:02

Футбольны агент Валеры Ісаеў у інтэрв'ю Telegram-каналу «О, спорт! Ты – мир!» падзяліўся меркаваннем, што футбалісты, якія прадстаўляюць першую і другую лігі чэмпіянату Беларусі, а таксама частка прадстаўнікоў вышэйшай лігі павінна сумяшчаць футбол з іншай працай.

«Няхай умоўныя дублёры, якія не цягнуць узровень чэмпіянату сярод дарослых, справай зоймуцца. Яшчэ ж можна паспрабаваць працаваць. На маю думку, нават тыя, хто гуляе ў першай-другой лігах, палова вышэйшай, павінны працаваць, павінны зарабляць па-за футболам. Таму што гэтыя людзі не адпавядаюць патрабаванням, якія прад'яўляюцца да прафесійных футбалістаў.

Прывяду яшчэ адзін прыклад з рэальнага жыцця, які гаворыць аб тым, чаму нашы футбалісты не гуляюць масава за мяжой. У польскім клубе маладому хлопцу з Беларусі прапанавалі падпрацоўку. З майго пункту гледжання, гэта нармальна для ўсіх пачаткоўцаў і не толькі футбалістаў. Наш хлопец сказаў, што прыехаў гуляць у футбол… Пры гэтым падзарабляюць спартсмены з розных краін, і гэта звычайная практыка», – сказаў Ісаеў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com