Усе навіны

Канстанцін Каверын: «Я бачыў, як іранец не пяе гімн, бо яму сорамна за крывасмокаў ва ўладзе. Толькі ўявіце такое ад зборнай Беларусі на ЧС»

25 лістапада, 15:52
0

Былы дыктар «Барысаў-Арэны», а цяпер вядучы YouTube-праекта «Звычайная раніца» Канстанцін Каверын пракаментаваў перамогу зборнай Ірана над Уэльсам (2:0) на чэмпіянаце свету-2022.

«Ніколі я так не заўзеў за Іран! Яны ж такія ж, як і мы з вамі.

Я бачыў сёння, як рыдае дарослы мужык, калі iграе іх гімн (гэта відэа яшчэ абляціць свет). Ён плача, але не пяе, таму што яму сорамна за крывасмокаў, якія захапілі ўладу ў ягонай краіне (у Іране з сярэдзіны верасня працягваюцца масавыя пратэсты супраць рэжыму, сілавікі не раз стралялi па дэманстрантах, затрыманых асуджалі ў тым ліку да смяротнага пакарання – заўв. Tribuna.com). Ён – за тыя ж каштоўнасці, што і мы з вамі: за дабро, за справядлівасць, за каханне, за права на жыццё і далей – па спісе. І вось – футбол, тое, што зноў, хоць і сімвалічна, але аб'ядноўвае іх усіх.

І вось – гол Уэльсу на 98-й хвіліне! Ды я ледзь не заплакаў разам з імі, далібог! Уявіце толькі, што нашая зборная выйшла б вось так на чэмпіянат свету і не праспявала б беларускі гімн у знак пратэсту. А потым забіла б Уэльсу ў самым канцы ў найважнейшым матчы…» – напісаў Каверын у Facebook.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com