Усе навіны

Абаронца зборнай Бразіліі Даніла з-за траўмы прапусціць матч са Швейцарыяй

25 лістапада 2022, 20:11

Лекар зборнай Бразіліі Радрыга Ласмар паведаміў, што правы абаронца каманды Даніла траўміраваўся ў матчы ЧС-2022 супраць Сербіі (2:0).

31-гадовы бразілец, як і Нэймар у гэтай сустрэчы, траўміраваў шчыкалатку.

Абодва гульцы не згуляюць 28 лістапада супраць Швейцарыі ў другім туры групавога этапу турніру.

У заяўцы бразільцаў застаўся адзін намінальны правы абаронца – Дані Алвес.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com