Усе навіны

Катар – першы ў гісторыі арганізатар ЧС, які страціў шанцы на выхад з групы пасля другога тура

25 лістапада 2022, 22:07

Завяршыліся матчы другога тура групавога этапа ЧC-2022 у групе А.

Нідэрланды падзялілі ачкі з Эквадорам (1:1), а Катар прайграў Сенегалу (1:3).

У нідэрландцаў і эквадорцаў пасля двух матчаў па 4 ачкі, яны дзеляць першае і другое месца.

У трэціх сенегальцаў 3 балы, у апошніх катарцаў – 0.

Зборная Катара ўжо не зможа падняцца на другое месца і датэрмінова страціла шансы на выхад у 1/8 фіналу турніру.

Катар стаў першай краінай-гаспадыняй чэмпіянату свету, якая страціла шанцы на выхад у плэй-оф пасля двух матчаў групавога этапа.

Зборная Катара – другая каманда-гаспадыня чэмпіянату свету, якая не выйшла ў плэй-оф. Першы выпадак – зборная ПАР у 2010 годзе.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com