Усе навіны

Крыштыяну Раналду: «Забіць на 5 ЧС – дасягненне, пра якое я б не вырашыўся нават марыць»

25 лістапада 2022, 23:12

Форвард зборнай Партугаліі Крыштыяну Раналду падзяліўся ўражаннямі ад усталяванага ім рэкорду – галы на 5 чэмпіянатах свету.

«Забіць на 5 чэмпіянатах свету – гэта дасягненне, пра якое я б ніколі не вырашыўся нават марыць. У той жа час гэта доказ таго, што няма нічога немагчымага.

Гонар, які я адчуваю, прадстаўляючы Партугалію, параўнальны толькі з радасцю, якую я адчуваю ад кожнага забітага за маю краіну мяча, які ўвасабляецца ў перамогі, прысвечаныя нашаму народу. Наперад, усё толькі пачынаецца», – напісаў Раналду ў інстаграме.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com