АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Асімхен - адзін з галоўных кандыдатаў «МЮ» на замену Раналду
26 лістапада 2022, 11:48
Журналіст Sky Sport Deutschland Фларыян Плетэнберг паведаміў, што форвард «Напалі» Віктар Асімхен - адзін з галоўных кандыдатаў «Манчэстэр Юнайтэд» на замену Крышціяну Раналду. Кіраўніцтва англійскага клуба ўпэўнена, што 23-гадовы нігерыец зможа палепшыць каманду. Перашкодзіць трансферу можа тое, што італьянцы не хочуць адпускаць футбаліста ў зімовае трансфернае акно за любыя грошы. «Юнайтэд» у той жа час не гатовыя плаціць за гульца 100 мільёнаў еўра. Перамовы аб пераходзе яшчэ не стартавалі. У бягучым сезоне нападаючы забіў 10 галоў і зрабіў 3 асіста ў 14 матчах за клуб. Кантракт Асімхена з «Напалі« разлічаны да лета 2025 года. Тransfermarkt ацэньвае яго ў 70 мільёнаў еўра.