Усе навіны

Лотар Матэус: «У «Барсы» няма ні еўра, а яны падпісваюць Левандоўскага. Так толькі яна можа»

26 лістапада 2022, 16:11

Былы гулец зборнай Нямеччыны Лотар Матэус пажартаваў над «Барселонай», адказваючы на пытанне аб будучыні футбаліста дортмундскай «Барусіі» Джуда Белінгема.

«Ён збіраецца пакінуць «Барусію». Пяройдзе ў "Рэал" ці каманду АПЛ, у якой ёсць грошы.

Калі няма грошай, падпісваць можа толькі "Барса". У іх няма ні еўра, а яны падпісваюць Левандоўскага», – сказаў Матэус.