Усе навіны

Аўстралія правяла другі сухі матч у гісторыі выступаў на ЧС

26 лістапада 2022, 17:31

Зборная Аўстраліі перамагла Туніс (1:0) у 2-м туры ЧС-2022.

«Сокерус» правялі першы сухі матч на Кубку свету з 1974 года, калі была безгалявая нічыя з Чылі. Пасля гэтага была серыя з 14 сустрэч з прапушчанымі мячамі.

Для Аўстраліі гэта другая сухая гульня на чэмпіянатах свету.

У наступным туры каманда сустрэнецца з Даніяй.