Усе навіны

Левандоўскі забіў дэбютны гол на ЧС

26 лістапада 2022, 18:22

Форвард зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі вызначыўся голам у матчы ЧС-2022 супраць Саудаўскай Аравіі (2:0).

34-гадовы паляк на 82-й хвіліне зрабіў лік 2:0.

Гэта яго першы мяч на чэмпіянатах свету (у 5 матчах у цэлым).

На 39-й хвіліне нападаючы зрабіў галявую перадачу на Пятра Зялінскага, які адкрыў лік. Гэта было першае выніковае дзеянне Левандоўскага на чэмпіянатах свету.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com