Усе навіны

Асімхен, Дэпай і Дэвід – галоўныя кандыдаты на замену Роналду ў «МЮ»

26 лістапада 2022, 19:06

Пасля сыходу Крыштыяну Раналду з «Юнайтэд» клуб імкнецца падпісаць замену партугальцу ўжо ў зімовае трансфернае акно.

Галоўным кандыдатам з'яўляецца форвард «Напалі» Віктар Асімхен. Але перашкодзіць трансферу можа высокая цана, якую выставяць італьянцы, а таксама немагчымасць захавання фінансавага фейр-плею ў выпадку высокай сумы трансферу.

Таксама разглядаецца варыянт з запрашэннем нападаючага «Барселоны» Мэмфіса Дэпая. Нідэрландзец хоча пакінуць Каталонію, але перайсці ў клуб, які выступае ў ЛЧ.

Яшчэ адным варыянтам з'яўляецца форвард «Ліля» Джонатан Дэвід. Французы зацікаўлены ў продажы канадца за адэкватныя грошы, таму гэты трансфер найбольш рэальны для «МЮ».