Усе навіны

Шчэнсны – лідэр па колькасці сэйваў на ЧС-2022

26 лістапада 2022, 21:12

У суботу, 26 лістапада, Польшча перамагла Саудаўскую Аравію ў 2-м туры ЧС-2022 (2:0).

Гэты матч стаў другім без прапушчаных галоў для польскай зборнай і яе варатара Войцэха Шчэнснага. На 45+1-й хвіліне галкіпер адбіў пенальці, акрамя таго зрабіў яшчэ чатыры сейвы.

У 1-м туры супраць Мексікі (0:0) польскі галкіпер таксама не прапусціў, здзейсніўшы чатыры сэйвы за матч. Такім чынам, на дадзены момант Шчонсны – лепшы брамнік на ЧС-2022 па колькасці сэйваў.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com