Усе навіны

Міліч пра сыход з БАТЭ: «Беларусь для мяне стала роднай. Вельмі шкада расставацца, але гэта жыццё»

26 лістапада 2022, 22:12
4

Сербскі нападаючы БАТЭ Немання Міліч пасля перамогі ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (2:0) развітаўся з камандай.

– Я рады, што мы выйгралі. А ўсе нашы заўзятары, каманда і клуб назаўжды застануцца ў маім сэрцы. І ваша краіна для мяне стала роднай. Мой сын тут нарадзіўся, і я чатыры прыгожыя гады правёў у БАТЭ.

Вельмі шкада расставацца, але гэта жыццё. А ўжо тое, якія сюрпрызы мне сёння зладзілі заўзятары… Проста няма такіх слоў! Мне вельмі прыемна, але адначасова і цяжка, – сказаў Міліч.

У сезоне-2022 Міліч правёў 27 матчаў, у якіх забіў 6 мячоў і аддаў 4 галявыя перадачы.

Усяго за БАТЭ серб згуляў у 126 афіцыйных паядынках, забіў 26 мячоў і аддаў 13 дзейсных перадач.

Па колькасці матчаў за БАТЭ сярод легіянераў наперадзе яго толькі Аляксандр Філіпавіч (171) і Рэнан Брэсан (133).