Усе навіны

Трэнер Мексікі: «Цяпер трэба забіць мінімум тры мячы Саудаўскай Аравіі»

27 лістапада 2022, 14:02

Галоўны трэнер зборнай Мексікі Херарда Марціна пракаментаваў паражэнне ў матчы з Аргенцінай (0:2) на ЧС-2022.

«Пакуль ёсць шанцы выйсці з групы – будзем змагацца. Нам трэба забіць мінімум тры галы Саудаўскай Аравіі.

Мы думалі, што гэта самы лепшы спосаб супрацьстаяць Аргенціне. Мы былі ў пошуку свабодных зон у полі. Змены ў складзе зроблены для лепшага пошуку прасторы і флангаў. Але не атрымалі гэтага.

Страта капітана каманды Гуардада ў першым тайме – цяжкі ўдар. Але Гуцьерэс справіўся добра», – сказаў Марціна.